У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылася краязнаўча – патрыятычная гадзіна “Па вёсцы ішла вайна” паводле “Кнігі ўспамінаў землякоў” да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 100-годдзя Бярэзінскага района з прэзентацыяй кніжнай выставы “У гады ваеннага ліхалецця”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды будзе актуальнай для нашага народа. Абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць паіменна тых, хто змагаўся за вызваленне Беларусі, нашага раёна і ўсяго Савецкага Саюза: у дзейнай арміі, у партызанскіх атрадах, у падполлі, дарослых і дзяцей, якія ваявалі за нашу будучыню, за нашае свабоду, за нашае жыццё.
Патрыятычная гадзіна “Па вёсцы ішла вайна”
20.06.2024
Мы в соцсетях & RSS