РУС БЕЛ ENG

Сустрэча з пісьменнікам

18.06.2024

Сёння ў Бярэзiнскай бібліятэцы адбылася сустрэча выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера на базе Мікуліцкай пачатковай школы з нашым земляком, пісьменнікам, журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза журналістаў Беларусі, супрацоўнікам раённай газеты “Бярэзінская панарама” Алесем Бычкоўскім. Алесь – аўтар шматлікіх апавяданняў для дзяцей, друкаваўся ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. У 2023 годзе ў выдаведстве “Адукацыя і выхаванне” выйшла кніга аповедаў для малодшага школьнага ўзросту, у якую ўвайшлі і творы нашага земляка. Пісьменнік прачытаў дзецям свае казкі “Мураш-падарожнік” і “Як Баба Яга хацела сапсаваць свята”. Сустрэча прайшла весела і цікава.

поделиться в: