РУС БЕЛ ENG

Краіна пад белымі крыламі – наша Беларусь

10.06.2024

Краіна пад белымі крыламі – наша Беларусь. Мы лічым за шчасце звацца беларусамі і ў роднай Беларусі жыць. Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць чым здзіўляць свет! Пад такім лейтматывам прайшла гадзіна гонару “Родная краіна Беларусь, я табою ганаруся!” для выхаванцаў аздараўленчага спартыўнага лагера “Алімпіец” дзіцяча-юначай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву на базе ГУК "Березинская центральная районная библиотека". З пачуццём гонару слухалі юныя бярэзінцы пра галоўныя сімвалы краіны – герб, гімн, сцяг, пра беларускія карані вядомых мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, артыстаў, пра беларусаў – нацыянальных герояў розных краін. Беларускае – лепшае, прызнанае ва ўсім свеце: трактары, БелАЗы, МАЗы, слуцкія паясы, ручнікі, дываны, вырабы з саломкі, малочная прадукцыя… Вядомая ва ўсім свеце беларуская культура і мілагучная мова. У ходзе мерапрыемства рабяты змаглі не толькі папоўніць сваю скарбонку ведаў пра родную Беларусь, але і прадэманстраваць свае веды і атрымаць заахвочвальныя прызы.

поделиться в: