У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адбылося чарговае пасяджэнне эколага-краязнаўчага клуба "Беразавічок". Экалагічнае асарці "Лепш за лета сябра нету" было прысвечана Дню аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 6 чэрвеня. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з раслінамі і жывёламі з Чырвонай кнігі, якія сустракаюцца на тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва. Таксама дзеці ўзгадалі асноўныя прынцыпы экалагічна бяспечных паводзін на прыродзе. А каб лета засталося для ўсіх ўдзельнікаў мерапрыемтва сапраўдным сябрам, дзеці адказалі на пытанні віктарыны "Бяспечнае лета". Сустрэча завяршылася традыцыйным падарожжам па лясных сцяжынках.
Чарговае пасяджэнне эколага-краязнаўчага клуба "Беразавічок"
10.06.2024
Мы в соцсетях & RSS