1 чэрвеня ў Багушэвіцкай бiблiятэцы-клуб у першы дзень летніх канікулаў адбылася акцыя-гутарка “Бяспека на маладзежных тусоўках” для дзяцей сярэдняга школьнага узросту. Мерапрыемства было прысвечана 25-годдзю трагедыі ў падземным пераходзе станцыі метро “Няміга”, якая адбылася 30 мая 1999 года. Пачалася гутарка з прагляду відэароліка з аповедамі сведкаў трагедыі і родных загінуўшых. Потым удзельнікі абсудзілі абставіны гэтай страшай трагедыі і вызначылі галоўныя фактары, якія магчыма было выключыць. Падпіска часопіса “Служба спасения 01” дапамагла распрацаваць план дзеянняў у падобным выпадку. Таксама ўдзельнікі ўзгадалі правілы паводзін у натоўпе, , у кампаніі малазнаёмых людзей, пры рэзкім змяненні надвор’я, пры пажары і моцным ветры.
“Бяспека на маладзежных тусоўках”
01.06.2024
Мы в соцсетях & RSS