У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" да Дня Перамогі адбылася экалагічная акцыя “Квітней, Радзіма!”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі краязнаўча-экалагічнага клуба “Беразавічок” высадзілі дэкаратыўныя кусты побач з будынкам бібліятэкі-клуба. У ходзе акцыі члены клуба даведаліся пра віды лепшых дэкаратыўных раслін, якія здольны упрыгожваць Беларусь на працягу ўсяго сезона, а таксама пазнаёміліся з тэхналогіяй пасадкі кустарнікаў з адкрытымі каранямі і ў гаршках.
Акцыя “Квітней, Радзіма!”
10.05.2024
Мы в соцсетях & RSS