У Багушэвіцкай СІБК да Свята Перамогі прайшла выстава-прэзентацыя «Дарогі вайны - дарогі Перамогі». Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены дакументальныя і мастацкія кнігі, прысвечаныя гэтым незабыўным часам. Нашы чытачы вельмі зацікавіліся новымі выданнямі, якія паступілі у бібліятэку напярэдадні свята. У межах выставы для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту 10 мая адбылася патрыятычна-краязнаўчая інфарміна «Вайна вачыма земляка», прысвечаная творам Р.Няхая. Ураджэнец вёскі Сяліба Бярэзінскага раёна Рыгор Восіпавіч Няхай прайшоў вайну з самага яе пачатку і да заканчэння у Германіі ў якасці связіста. Спачатку ён служыў у радах рэгулярнай арміі, а калі яго вайсковая частка трапіла ў атачэнне, працягнуў змагацца ў партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення тэрыторыі Палесся, ён працягнуў ваяваць у войсках Першага Украінскага фронту. Вайна – самая памятная і, магчыма, самая галоўная старонка ў жыцці і творчасці пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй Р.Няхая, яго баявым шляхам і творамі, прысвечанымі тэме вайны.
Дарогі вайны - дарогі Перамогі
10.05.2024
Мы в соцсетях & RSS