У рамках святкавання Дня Перамогі ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася інфарміна «Зямляк з Залатой Зоркай Героя», прысвечаная Сцяпану Філімонавічу Аляшкевічу. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэка-клуб знаёміць юных наведвальнікаў з лёсамі землякоў-герояў. Адным з іх быў ураджэнец вёскі Перавоз Бярэзінскага раёна Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч. Звычайны хлопец з сялянскай сям’і ваяваў усяго 13 няпоўных месяцаў, але паспеў паўдзельнічаць у ўэрагу ваенных аперацый па вызваленні Ўкраіны і Румыніі. Нашых юных наведвальнікаў вельмі ўразілі звесткі з яго баявога шляху, з якімі яны пазнаёміліся праз прэзентацыю, падрыхтаваную Бярэзінскай Цэнтральнай бібліятэкай. Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўкладанне кветак у помніка воінам і партызанам, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны у Багушэвічах
У рамках святкавання Дня Перамогі
10.05.2024
Мы в соцсетях & RSS