РУС БЕЛ ENG

Чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”

10.05.2024

У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” у форме гульні-падарожжа «Таямніцы лясной сцяжынкі». Цудоўнае надвор’е дазволіла нашым юным эколагам увідавочы пазнаёміцца са зменамі, якія адбываюцца ў беларускім лесе напрыканцы вясны. Уважлівым назіральнікам лясная сцяжынка шчыра адчыніла свае таямніцы. Дзеці даведаліся, што у драздоў вывяліся птушаняты, убачылі як цвітуць чарніцы, пазнаёміліся з цікавай паразітнай раслінай – Пятровым крыжом, які сустракаецца у старых ельніках. Таксама яны убачылі як папрацаваў дзяцел на дрэвах, пашкоджаных лічынкамі жукоў-вусачоў. Апошняй кропкай падарожжа стаў высокі маляўнічы бераг рэчкі Усы, які увасабляе квітучую прыгажосць веснавой Бярэзіншчыны.

поделиться в: