РУС БЕЛ ENG

У рамках праекта «Зяленая школа»

29.04.2024

У рамках праекта «Зяленая школа» у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адбылася экскурсія-назіранне «Першацветы: прыгожыя і безабаронныя». Падчас прэзентацыі “Чырвонакніжная вясеннеквітучыя расліны” дзеці пазнаёміліся з рэдкімі відамі раслін Беларусі, якія ўпрыгожваюць лясы і паплавы нашай краіны вясной. Пасля прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства пайшлі ў лес, каб пабачыць хоць некаторыя з іх у натуры. Аднак з-за экстрэмальна ранняй вясны, яны знайшлі толькі веснавыя ядомыя грыбы: смаржок канічны і смаржковую шапачку. Прыемным бонусам мерапрыемства стала фатасэссія на фоне расквітаючай беларускай вясны.

поделиться в:
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения