РУС БЕЛ ENG

Урок-папярэджанне “Чарнобыль

29.04.2024

Амаль 40 год прайшло з моманту страшэннай тэхнагеннай катастрофы – аварыі чацьвёртага энэргаблока Чарнобыльскай АЭС. Выраслі і пасталелі дзеці, якія былі экстрэнна эвакуяваны з забруджаных тэрыторый, на месцы адселеных вёсак выраслі лясы. Аднак па сённяшні дзень мы памятаем пра гэтую трагедыю, якая адбылася праз халатнае стаўленне да сваіх абавязкаў. Вельмі важна, каб пра гэта памяталі і нашыя дзеці, каб Зямля ніколі больш не пазнала падобнага. Гэтай тэме быў прысвечаны ўрок-папярэджанне “Чарнобыль. Гэта не павінна паўтарыцца”, які адбыўся у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка. Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі сённяшнія жыхары вёскі Багушэвічы, Абрамовіч Святлана Мікалаеўна і Несцярэнка Яўгенія Міхайлаўна, якія пакінулі свае родныя хаты пасля аварыі на ЧАЭС. Іх простыя і зразумелыя аповеды пра боль і роспач тых часін закранулі сэрца нашых маладых наведвальнікаў – старшакласнікаў Багушэвіцкай СШ.

поделиться в: