Напярэдадні аднога з найбольш значных для жыхароў Беларусі свята – Дня Перамогі ў Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб адбыўся канцэрт вакальнай групы “Радасць” Бярэзінскага Цэнтра Культуры. Нягледзячы на дрэннае надвор’е для наведвалькаў, якія прыйшлі на канцэрт, адбылося сапраўднае свята. Гучалі песні ваенных часоў, неўміручыя творы савецкіх аўтараў, а таксама лепшыя сучасныя песні. Частка канцэртных нумароў была прысвечана Чарнобыльскай трагедыі, наступствы якой адчувае наша краіна і па сённяшні дзень. Гучалі добрыя песні і пажаданні не толькі для пеасяленцаў з забруджаных тэрыторый, але і для ўсіх жыхароў аграгарадка. Артысты атрымалі авацыі і ўдзячнасць гледачоў, а наведвальнікі канцэрта – выдатны настрой.
Канцэрт вакальнай групы “Радасць”
25.04.2024
Мы в соцсетях & RSS