РУС БЕЛ ENG

Літаратурны калейдаскоп “Незвычайныя кнігі з бібліятэчнай прапіскай”

19.04.2024

На пярэдадні Сусветнага дня кнігі ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” быў праведзены літаратурны калейдаскоп “Незвычайныя кнігі з бібліятэчнай прапіскай”. Члены клуба “Кнігавічок” з цікаўнасцю азнаёміліся з некалькімі экзэмплярамі кніг што прадстаўляюць сабой некаторую незвычайнасць. Напрыклад: Я.Купала "А хто там ідзе?” – гэта кніга з адным толькі вершам, які надрукаваны на 81 мове свету; У.Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха” – гэта выданне з адной аповесцю, якая надрукавана на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах; “У вянок Адаму Міцкевічу” – гэта самая маленькая кніжка (карманны варыянт) якая ёсць у бібліятэцы; А.С.Пушкін “Выбраныя творы” – гэта выданне цікавае тым, што творы рускага пісьменніка прадстаўлены на беларускай мове. Вельмі зацікавілі дзяцей надпісы на некалькіх кнігах, зробленыя самімі пісьменнікамі, такімі як Яўген Хвалей, Вольга Іпатава, Раіса Баравікова. Яўген Хвалей падпісаў кнігу са сваім, знаёмым усім падлеткам, творам “Прынцэса тусоўкі” наступным чынам: “Чытачам Ушанскай бібліятэкі ад удзячнага аўтара – на добры ўспамін. 22.10.2014г.” І гэта школьнікам вельмі спадабалася, так як яны гэтага пісьменніка добра ведаюць і бачылі, калі ён некаторы час жыў у нашай мясцовасці.

поделиться в: