РУС БЕЛ ENG

«Будзь здароў без дактароў»

16.04.2024

Пасля доўгай зімы здароў'е патрабуе больш увагі. Шчырая праца на прысядзібных участках на фоне авітаміноза і малой рухальнай актыўнасці у зімовы час можа прывесці да непрыемных наступстваў. Нездарма ў красавіку адзначаецца Ўсясветны дзень здароў’я (7 красавіка). Таму з 9 па 13 красавіка для наведвальнікаў Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуб адбылася выстава-заклік «Будзь здароў без дактароў». Для дзяцей і падлеткаў была прапанавана літаратура пра наступствы шкодных звычак, здаровы лад жыцця. Больш дарослыя чытачы пазнаёміліся з навукова-папулярнымі кнігамі аб прафілактыцы захворванняў апорна-рухальнага апарату, цукровага дыябету, гіпертэнзіі. Дзяўчаты былі зацікаўлены кнігамі аб здаровым харчаванні. Таксама ўсе наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з цікавымі фактамі аб здаровых звычках вядомых пісьменнікаў і акцёраў.

поделиться в: