У шосты школьны дзень Багушэвіцкая сельская бібліятэка-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" на базе мясцовай школы правяла акцыю “Чыталі, чытаем і будзем чытаць” для школьнікаў малодшых класаў. Цікавыя загадкі пра кнігі і казачных герояў, віктарына на лепшае веданне народных і літаратурных казак падрыхтавалі удзельнікаў акцыі да знаёмства з бібліятэкай, яе кніжным фондам і перыядычнымі выданнямі для дзяцей. У вясёлай гульнёвай форме дзеці пазнаёміліся з правіламі наведвання бібліятэкі. Таксама ім былі анансаваны масавыя мерапрыемствы для дзяцей, якія будуць адбывацца ў Багушэвіцкай СІБК вясной і летам.
“Чыталі, чытаем і будзем чытаць”
08.04.2024
Мы в соцсетях & RSS