У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” у форме экалагічна-пазванальнага падарожжа «Уваходзь у зялены дом – дзівы ты пабачыш у ём». На старонках часопіса “Родная прырода” ўдзельнікі клуба пазнаёміліся з цікавымі крылатымі жыхарамі Беларусі і веснавымі раслінамі. Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, дзеці пажадалі на свае вочы пабачыць самыя сапраўдныя цуды беларускай вясны: кветкі-эфемероіды, пералетных птушак, ядомыя лясныя і лугавыя расліны. У час падарожжа яны пазнаеміліся з такімі раслінамі, якія мы можам убачыць толькі вясной: чубаткі, гусіны лук, кураслеп, селязёначнік. Таксама дзеці ўбачылі самую вялікую і самую маленькую пералетную птушку нашай краіны: бусла і крапіўніка. Цікавасць выклікалі ядомыя травы: шчаўе і снітка, якія нашы бабулі звычайна ўжывалі для прыгатавання смачных веснавых супоў і для начынкі піражкоў. Цудоўныя спевы драздоў, крапіўніка, шпакоў і зяблікаў зрабілі гэтае веснавое падарожжа незабыўным.
Пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”
08.04.2024
Мы в соцсетях & RSS