29 сакавіка ў час веснавых канікул ў Багушэвіцкай СІБК адбылося забаўляльна-пазнавальнае падарожжа «Веснавыя прыгоды на ўзлеску» для дзецей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Сонейка пабудзіла жыхароў леса, да нас вярнуліся пералетныя птушкі і нават пачалі квітнець дрэвы і кусты. Удзельнікі мерапрыемтва паназіралі за пчоламі і чмялямі, якія прыляцелі збіраць пылок і нектар з катышкоў вярбы, даведаліся пра тое, як з’яўляюцца і сазраюць шашкі нашай самай звычайнай хваі. Дзеці з задавальненнем нюхалі чароўны пах веснавога лесу – незабывальную сумесь кветак вярбы, пупышак чаромхі, хвойных дрэў і прэлага лісця. Потым дзеці слухалі спевы птушак і спрабавалі адрозніваць іх галасы.
Веснавыя прыгоды на ўзлеску
01.04.2024
Мы в соцсетях & RSS