РУС БЕЛ ENG

«Тут гавораць адны толькі званы»

24.03.2024

У Багушэвіцкай СІБК прайшоў час памяці «Тут гавораць адны толькі званы», прысвечаны гадавіне трагічнай гібелі вёскі Хатынь, для старэйшага і сярэдняга школьнага ўзросту.  Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гістарычнымі абставінамі гібелі вёскі Хатынь. Таксама яны дазналіся пра лёс іншых спаленых вёсак Беларусі і страты сярод мірнага насельніцтва. На сустрэчы гучалі вершы і ўрыўкі з апавяданняў і артыкулаў са зборніка "Званоў перазвон". Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры пра ВАВ і акупацыю Беларусі. Дзеці і моладзь аграгарадка далі слова захоўваць памяць пра гэтую трагедыю беларускага народу і не дапусціць новай вайны на нашай зямлі.

поделиться в: