23 сакавіка 85 гадоў назад у 1939 г. ў в. Арэшкавічы нарадзіўся Казюка Анатоль Паўлавіч , паэт. Скончыў дзесяцігодку, горнае вучылішча, факультэт журналістыкі вышэйшай партшколы ў Маскве. Працаваў шахцёрам у Данбасе, служыў у войску танкістам. З 1963 г. працуе на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіна: токар, зборшчык, наладчык, канструктар, літсупрацоўнік “Белорусского автозавода”, рэдактар гэтай газеты, начальнік друкарні БелАЗа, партработнік. Друкавацца пачаў у школьныя гады, з’яўляўся юнкорам раённай газеты “Сцяг Леніна”. Аўтар зборнікаў вершаў “Ніва жыцця” і “Зорныя плёсы”. У адным з нумараў часопіса “Сельское хозяйство Беларуси” Анатоль Астрэйка пісаў, што “у асобе А.Казюка мы бачым здольнага паэта, які зноў парадуе нас добрымі вершамі”.
Казюка Анатоль Паўлавіч
23.03.2024
Мы в соцсетях & RSS