РУС БЕЛ ENG

«Кніжная чайная»

23.03.2024

22 сакавіка ў Багушэвіцкай СІБК у рамках праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылася літаратурная гасцёўня «Кніжная чайная», прысвечаная традыцыйнаму беларускаму святу "Саракі". Гэтае свята адзначаецца як дзень сапраўднага надыходу вясны і пачатку сельскагаспадарчых работ. Удзельнікі сустрэчы пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята, абрадамі і прыкметамі, звязанымі з ім. Таксама яны пачаставалі рытульнае печыва, якое гатавалася да гэтага свята - "жаўрукоў". На сустрэчы гучалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя птушкам і надыходу вясны. Нашы ўдзельніцы зрабілі прагноз надвор'я і ўраджаю на падставе прыкмет і вырашылі, што нас усіх чакае лета вельмі добрае і багатае на ягады і грыбы, садавіну, гародніну і збожжа. Напрыканцы сустрэчы нашы гаспадыні падзяліліся сваім жыццевым вопытам, лепшымі рэцэптамі печыва і пасадкі агародніны. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абсудзілі новыя сцэнарыі тэлефоннага махлярства.

поделиться в: