РУС БЕЛ ENG

Гадзіна разваг "Наркоцікі – крок у нікуды"

02.03.2024

У Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна разваг "Наркоцікі – крок у нікуды" для дзецей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам (01.03). Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з антынаркатычнымі артыкуламі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, разгледзелі асноўныя шляхі прыцягнення да ўжывання ці распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Цікавасць выклікалі гістарычныя звесткі пра з’яўленне наркатычных сродкаў (ад раслінных да сінтэтычных прэпаратаў), іх медыцынскае выкарыстанне, хуткасць прывыкання і ўдзеянне на фізічнае і псіхічнае здароў’е. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны метады псіхалагічнай разгрузкі без ужывання апасных псіхатропных рэчываў.

поделиться в: