У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб ДУА “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”, прысвечанае Міжнароднаму Дню Зямлі, які па ініцыятыве ААН адзначаецца 20 сакавіка, напярэдадні дня веснавога раўнадзенствія. Удзельнікі клуба пазнаёміліся з падборкай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, прысвечанай тэме аховы прыроды. Таксама ім была прапанавана прэзентацыя аб сістэме аховы прыроды ў Рэспубліцы Беларусь. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі тыпамі ААПТ (асоба ахоўных прыродных тэрыторый), Рамсарскімі тэрыторыямі ў межах нашай краіны. Яшчэ яны даведаліся пра рэдкія і ахоўныя віды жывёл, раслін і грыбоў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва. Асобна была звернута ўвага на паняцце аб біяцэнозах, іх кампанентах і ўзаемадносіны паміж імі. Удзельнікі клуба былі вельмі зацікаўлены асаблівасцямі шляха арганізацыі ААПТ на тэрыторыі лясных зямель.
Пасяджэнне эколага-краязнаўчага клуба
01.03.2024
Мы в соцсетях & RSS