Міжнародны дзень роднай мовы стаў нагодай з гонарам назваць сярод чытачоў бібліятэк Бярэзіншчыны намінантаў рэйтынг-акцыі “Патрыёты беларускай мовы”. Даўняй прыхільнасцю да беларускай літаратуры вылучаюцца жыхаркі Беразіно Чыжова Ларыса Якаўлена і Пятліцкая Вольга Анатольеўна. Заўжды цікавіцца навінкамі беларускай прозы наведвальніца Паплаўскай сельскай бібліятэкі з в.Неганічы Шашко Алена Кірылаўна. Усёй бухгалтэрыяй ААТ “Брадзец” чытаюць сучасныя беларускія раманы і дэтэктывы Дзюбайла Святлана Мікалаеўна, Ізнік Наталля Аляксандраўна і Ермаловіч Дар’я Віктараўна. Радуюцца сусрэчы з новымі творамі беларускіх аўтараў вучаніцы 4-га класа Багушэвіцкай СШ Хадорчанка Паліна і Бірук Валерыя.
Патрыёты беларускай мовы
21.02.2024
Мы в соцсетях & RSS