РУС БЕЛ ENG

Каласы роднай мовы

21.02.2024

Для юных чытачоу супрацоўнікі ГУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” правялі літаратурную гадзіну «Каласы роднай мовы».

Каб пашырыць веды, навучэнцы здзейснілі экскурс у краіну мову  і дазналіся аб узнікненні беларускай мовы, побыту народа. Цікава прайшоў конкурс «Людзі зямлі беларускай», падчас якога хлопцы і дзяўчаты адказвалі на пытанні па беларускай культуры і літаратуры. Таксама юнакі ўспаміналі беларускі фальклор ў гульні «Збяры прыказку», дзе па пачатку фразы трэба было ўспомніць прыказку і працягнуць яе. За правільны адказ удзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Вучні паказалі якасныя веды па гісторыі нашай краіны.

   Напрыканцы сустрэчы пісьменнік-зямляк, журналiст раеннай газеты "Бярэзiнская панарама" Аляксандр Бычкоўскі прачытаў сваю новую казку “Казка пра разумнікаў і дзіўнага майстра”.

поделиться в: