РУС БЕЛ ENG

Размаўляй са мной па-беларуску

21.02.2024

Супрацоўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» 21 лютага правялі літаратурна-пазнавальную гадзіну “Размаўляй са мной па-беларуску ”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Яна была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Удзельнікамі гадзіны сталі вучні начальных класаў СШ №2 г.Беразіно.У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Падчас апытання “Якое беларускае слова вы найбольш часта ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?” ў лідэры выйшла слова “Дзякуй!”. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

поделиться в: