21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму унікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх.
Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Яна з’яўляецца самым універсальным сродкам зносін. Ва ўсім свеце іх існуе больш за сем тысяч, але, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днем роднай мовы. Беларусь не стала выключэннем, таму што беларуская мова – вялікі народны скарб.
Супрацоўнікі ГУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” падрыхтавалі выставу: “Роднай мовы ветлівыя словы”. На ей прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, слоўнікі беларускай мовы, вершы, байкі, загадкі і лепшыя творы беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.
Дзень роднай мовы
21.02.2024
Мы в соцсетях & RSS