Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц
У календары ёсць такое свята - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа. Каб ведаць яшчэ больш пра гістарычны шлях роднай мовы, чытаць творы на беларускай мове, мы прапануем вам пазнаёміцца з выставай кніг “Сябруй з роднай мовай”, і запрашаем часцей наведваць нашу бібліятэку. Да гэтага свята ў Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла літаратурна –пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і прыхільнікаў клуба “Прастаквашына”У час мерапрыемства дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, адгадвалі загадкі, пашырылі свой кругагляд – да беларускіх прымаўках і прыказак , з задавальненнем выконвалі розныя заданні. З карысцю і весела прайшоў час у бібліятэцы, знаўцы роднай мовы атрымалі салодкія падарункі.
Мы в соцсетях & RSS