Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкайі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” наладжана чарговае мерапрыемства з членамі літаратурна-выхаваўчага клуба “Кнігавічок”. З дзецьмі быў праведзены конкурс знаўцаў роднай мовы “У Беларусі нарадзіцца – з мовай парадніцца”. Дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні, такія як: “Разгадай загадкі-жарты”, “Збярыце прыказкі”, “Парад шарад”, “Заблытунчык”, “Перакладчыкі”, “Разгадай метаграмы”. А яшчэ члены клуба прачыталі па памяці некалькі вершаў беларускіх пісьменнікаў. Весела і з карысцю прайшоў час у бібліятэцы. Лепшыя знаўцы роднай мовы атрымалі салодкія прызы.
Конкурс знаўцаў роднай мовы
17.02.2024
Мы в соцсетях & RSS