Супрацоўнікамі Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуб на базе мясцовай школы была наладжана гульня-падарожжа «Ведаць, каб не спатыкнуцца» у межах акцыі «Пасябруй з законам» для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
Вучні пазнаёміліся з "Дзіцячым прававым сайтам" і прынцыпам пошуку інфармацыі на нём. З дапамогай інтэрактыўных гульняў і віктарын ўдзельнікі мерапрыемства выявілі адрознені паміж тэрмінамі Праступак - Правапарушэнне - Злачынства. Шмат эмоцый выклікалі пытанні віктарыны "Дысцыплінарная, адміністрацыйная ці ўгалоўная?". Таксама дзеці пазнаёміліся з падборкай літаратуры па цеме сустрэчы, якая ёсць у бібліятэчным фондзе Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб.
«Ведаць, каб не спатыкнуцца»
08.02.2024
Мы в соцсетях & RSS