У Багушэвіцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клуб ДУА “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” у рамках праекта «Зяленая школа» адбылася экскурсія-назіранне “Крылатыя сябры” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У ходзе прэзентацыі дзеці пазнаёміліся з рознымі групамі зімуючых птушак Беларусі: вадаплаваючымі, драпежнымі, курападобнымі і мелкімі расліннаеднымі. Таксама наведвальнікі даведаліся пра найбольш распаўсюджаныя і рэдкія на кармушках віды зімуючых птушак і пра віды, якія не наведваюць кармушкі, але раз-пораз назіраюцца ў населеных пунктах і побач з імі. Шмат пытанняў выклікалі правілы карыснай і бяспечнай падкормкі птушак у зімовы час. Пасля прэзентацыі дзеці наведалі прыкормачнае месца і пабачылі на свае вочы зимуючых птушак і вызначылі вялікую сініцу, сінюю сініцу, сівую сініцу, попаўзня.
“Крылатыя сябры”
23.01.2024
Мы в соцсетях & RSS