РУС БЕЛ ENG

Лепшы твор у прозе 2023 года

28.12.2023

Лепшым творам у прозе 2023 года, узнагароджаным Нацыянальнай літаратурнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, прызнана работа Уладзіміра Гаўрыловіча «Па веры вашай...».
Памяць канчаткова не сціраецца нават праз вякі, сцвярджае вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч у гісторыка-пазнавальным, сацыяльна-праблематычным рамане-версіі «Па веры вашай...». Несучы па жыцці свой духоўны крыж, усе героі мастацкага твора праходзяць цяжкі шлях да ачышчэння. Яны абараняюць веру сваю, род і сям’ю, гістарычную памяць сваёй шматпакутнай зямлі, прызываюць усіх нас, беларусаў, не захлынуцца ў дыме матэрыяльных выгод, уяўнага дабрабыту, хцівага «клопату» чужынцаў пра нас. Твор, падзеі ў якім адбываюцца ў нашы дні, у 2020 - 2021 гадах, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў старажытных Тураве, Кіеве і Кракаве, заклікае чытача шанаваць мінулае, каб зразумець сапраўднае, каб клапаціцца пра сваю будучыню і будучыню свайго народа, Айчыны — Беларусі.
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч — беларускі празаік і публіцыст, драматург. Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес. Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую і англійскую мовы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021). Летам 2022 года літаратар стаў першым этнічным беларусам, які ўганараваны Усерасійскай літаратурнай прэміяй імя Ф. І. Цютчава «Рускі шлях». 30 жніўня 2022 г. ганароваму члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», сакратару Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва па Рэспубліцы Беларусь Уладзіміру Гаўрыловічу споўнілася 55 год.
Каб узяць раман Уладзіміра Гаўрыловіча «Па веры вашай...» і іншыя выданні аўтара “Сэрца сваё не падманеш…”, “Палешукі”, “Куда улетает Ангел” для хатняга чытання зазірніце ў Бярэзінскую раённую бібліятэку.

поделиться в:
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения