РУС БЕЛ ENG

Фестываль беларускай кнігі “КНІЖНЫЯ ГАРЫЗОНТЫ”

30.11.2023

Фестываль беларускай кнігі “КНІЖНЫЯ ГАРЫЗОНТЫ” стартаваў у Беразіно і стаў светлым прадвесцем такіх штогадовых стасункаў. Сёння на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбыліся творчыя сустрэчы беларускіх пісьменнікаў з бярэзінскімі прыхільнікамі чытання. Ажыўленую размову з чытацкай аўдыторыяй павялі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, члены Саюза пісьменнікаў Алена Брава, Ірына Карнаухава, Іна Фралова. Кожны з прадстаўнікоў сталічнай творчай эліты аставіў аўтограф з пажаданнямі ў Кнізе ганаровых гасцей Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Вызначальным акцэнтам фестывалю стаў круглы стол “Сучасная беларуская кніга: прыярытэты кнігавыдавецтва і прапаганды”, які сабраў найбліжэйшых паплечнікаў: сталічных пісьменнікаў, прадстаўнікоў Выдавецкага дома “Звязда” і бярэзінскіх бібліятэкараў. Удзельнікі абмяняліся ўласным досведам па пытаннях сучаснай беларускай літаратуры, прыярытэтах у кнігавыдавецкай справе і дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, ролі маладых пісьменнікаў у сучасным літаратурным працэсе, новых падыходах і партнёрскіх стасунках бібліятэкараў, выдаўцоў і пісьменнікаў у агульнай справе прапаганды беларускай кнігі.

поделиться в: