РУС БЕЛ ENG

Анлайн-чытанні: басня Міхася Скрыпкі

24.11.2023

У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшлі айнлайн – чытанні “На сатырычнай хвалі з земляком” у рамках месячніка літаратурнага краязнаўства як пасвячэнне пісьменніку-байкапісцу. Міхасю Скрыпку. Юныя чытачкі, члены клуба “Прастаквашына”, актывісты бібліятэкі вучаніца 4 класа Гаджыева Кацярына і вучаніца 3 класа Казак Анастасія Брадзецкай школы прачыталі байку Міхася Скрыпкі “Свіння і Баран”. У бібліятэцы можна пазнаёміцца з біяграфіяй нараджэнца Бярэзіншчыны з яркім сатырычным талентам і яго байкамі.

поделиться в: