Першы літаратурны рэгіён-фэст “Масты сяброўства” стартаваў у Беразіно і сабраў творчыя дэлегацыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага раёнаў Мінскай вобласті і Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў складзе літаратараў суседніх рэгіёнаў у суправаджэнні бібліятэкараў. Ініцыятарам міжрэгіанальных творчых зносінаў выступіла ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”, куратар і творчы натхняльнік – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Ажыўлена, зацікаўлена і арыгінальна прайшла творчая эстафета прэзентацыйных выступленняў удзельнікаў фэсту “Літаратурная творчасць – імперыя, дзе сонца не заходзіць”. Сярод гвардыі літаратараў, якія прынялі ўдзел у рэгіён-фэсце Магілеўчык Святлана (Бялыніцкі раён), Шаркова Антаніна (Крупскі раён), Капыток Алена, Брыцкая Алена, Палубінскі Вячаслаў і Валасевіч Людзміла (Барысаўскі раён), Сіткевіч Уладзімір, Міхайлоўскі Мікалай і Жданава Людзміла (Бярэзінскі раён). Госці літаратурнага фэсту падарылі Бярэзінскай раённай бібліятэцы выданні пісьменнікаў-аматараў сваіх рэгіёнаў. Удзельнікам і творчым партнёрам па рэалізацыі першага эксперыментальнага міжрэгіанальнага фэсту загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Лучанок Т.М. ўручыла дыпломы. Першы літаратурны рэгіён-фэст у Беразіно паклаў пачатак традыцыйнаму правядзенню творчых сустрэч такога фармату штогод, у лістападзе.
Першы літаратурны рэгіён-фэст “Масты сяброўства”
22.11.2023
Мы в соцсетях & RSS