РУС БЕЛ ENG

Новая кніга

16.11.2023

Фонд ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” папоўніўся кнігай лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій Міхася Пазнякова “Голас”. Кнігу склалі аповесці, апавяданні, абразкі і эсэ. У аснову большасці твораў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял, жыццё блізкіх людзей, незабыўныя сустрэчы на жыццёвых дарогах.Тры абразкі (“Праскоўя Ільінічна”, “Міша Шапулоў”, “Сашка”) прысвечаны людзям Бярэзіншчыны, з якімі маладога настаўніка і пісьменніка зводзіў лёс.
Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. У 1971 годзе Міхась Пазнякоў стаў студэнтам філалагічнага факультэта знакамітай вышэйшай навучальнай установы Беларусі – Белдзяржуніверсітэта. Гады вучобы былі напружаныя, але вельмі цікавыя. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне і з верасня 1974 г. ён стаў працаваць настаўнікам роднай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы і этыкі ў Ягадскай і Кукараўскай васьмігодках раёна.

поделиться в: