У Бярэзінскім раёне багата людзей з творчай душой і залатымі рукамі. Сведчаннем гэтага з'яўляюцца шматлікія экспазіцыі і выставы творчасці землякоў і іх прэзентацыі ў так званай міні-галерэі ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка". Пачынаючы з 2005 года тут выстаўляліся самыя разнастайныя творчыя работы таленавітых землякоў. Не спынілася работа і пасля рэканструкцыі будынка ўстановы. З чэрвеня 2022 года наведвальнікам бібліятэкі былі прадстаўлены выставы творчасці Сняжаны Нікулінай, Алы Семяняка, Людмілы Хадасок, Анатолія Вайніловіча, Паўла Картэля, Таццяны Калейнік, Варвары Панкратавай, Паліны Сярмяжка, Дзіаны Фёдаравай, Мікалая Нэпша, Ніны Путрык, Веры Каваленка, Удзіміра Керына, удзельнікаў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні "Цуды сваімі рукамі" маладых інвалідаў ТЦСАН і пастаянна дзеючыя мастацкія выставы Віктара Коласа і Аляксандра Кудрашова.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)




.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)














Мы в соцсетях & RSS