Мастацкі вернісаж Віктара Коласа "ВОДАР РАДЗІМЫ" з падаронага Бярэзінскай раённай бібліятэцы земляком, жыхаром Чыкага
Мастацкі рэтра-погляд В.Коласа "І зноў пабачым мы сядзібу": сядзіба графа Патоцкага ў мястэчку Беразіно ў розныя поры году (увасоблена на аконных вітражах Інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра Бярэзінскай раённай бібліятэкі)
Літаратурна-мастацкі мікс мастака-земляка В.Коласа з Чыкага " Коласаўскае натхненне" да 100-годдзя паэмы Я.Коласа " Новая зямля"
Паэтычная анлайн-вечарына "Талент родам з Бярэзіншчыны" у Чыкага да 70-годдзя Віктара Коласа
Смотреть Поздравления Виктора Колоса
"Паклон роднай вёсачцы - з далёкага Чыкага"
Падарунак ад земляка
Напярэдадні навагодніх святаў Бярэзінская раённая бібліятэка атрымала чарговы падарунак ад земляка Віктара Коласа з далёкага Чыкага – чатыры аўтарскія карціны. Нараджэнцу бярэзінскай вёсачкі Барсукі іскрынку таленту падарыла родная зямля. Яго карціны – гімн Бацькаўшчыне, працавітым і мужным беларусам, сціплым беларускім вёсачкам, непаўторным беларускім краявідам.
Тры з падораных у гэты раз карцін В.Коласа – яго работы да 140-х угодкаў народных пісьменнікаў Беларусі Я.Коласа і Я.Купалы, дзе па-мастацку ўвасоблены воблікі класікаў беларускай літаратуры з праекцыяй на іх паэтычныя шэдэўры – верш Я.Купалы “А хто там ідзе?” і “Дуб” Я.Коласа. Творчы маналіт волатаў беларускай паэзіі адлюстроўвае карціна, дзе Купала і Колас разам на фоне раздольных краявідаў беларускай прыроды.
Плённае супрацоўніцтва з таленавітым земляком В.Коласам наладжана ў рамках міжнароднага праекта "Далёкае-блізкае: Беразіно-Чыкага" цыкла "Беларусы за мяжой - роднай Беларусі".
Выставка "Коласаўскае натхненне"
Мы в соцсетях & RSS