280 гадоў таму назад у 1746 годзе кароль Аўгуст ІІІ пацвердзіў прывілей, дадзены мястэчку Беразіно ў 1668 годзе каралём Янам Казімірам. Па названым прывілеі Пагост стаў называцца мястэчкам. Гэта статус ён меў да 6 ліпеня 1925 года.
255 гадоў таму назад у 1771 годзе ў Капланцах згарэла драўляная царква з усімі дакументамі і маёмасцю.
195 гадоў таму назад у 1831 годзе ў Багушэвічах нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Міншчыне Свентаржэцкі Баляслаў Чэслававіч. Памёр у 1888 г. у Венецыі (Італія).
170 гадоў таму назад у 1856 годзе Беразіно і яго наваколле стала ўладаннем графоў Патоцкіх.
160 гадоў таму назад у 1866 годзе на месцы згарэўшай у 1862 годзе царквы ў Багушэвічах пабудавана новая прыходская царква ў імя Узвіжання чэснага і жыватворнага Крыжа Гасподня.
130 гадоў таму назад у 1896 годзе ў Багушэвічах адкрыта паштовае аддзяленне.
125 гадоў таму назад у 1901 годзе ў мястэчку Беразіно пачала працаваць аптэка. Яе уладальнік – Міркулевіч Марыя Рыгораўна, упраўляючы-правізар Андржэячак.
120 гадоў таму назад у 1906 годзе ў в. Капланцы нарадзіўся Булойчык Платон Пятровіч, адзін з арганізатараў i кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай войны. Загінуў у кастрычніку 1943 г. Яго імем названа вуліца ў г. Браславе.
110 гадоў таму назад у 1916 годзе ў Пагосце, Сялібе i Якшыцах адкрыты паштовыя аддзяленні.
110 гадоў таму назад у 1916 годзе ў Беразіно замест паромной пераправы праз раку пабудавалі драўляны мост, які быў спалены пад час вайны з Польшчай у 1919 г.
95 гадоў таму назад у 1931 годзе ў Беразіно адкрылася аддзяленне Дзяржаўнага банка, сёння - аддзяленне акцыянернага камерцыйнага «Белаграпрамбанка».
65 гадоў таму назад у летку 1961 года па Беразіно быў адкрыты першы аўтобусны маршрут – ад канторы саўгаса «Сцяг Кастрычніка» да гаража лесапункта.
65 гадоў таму назад у 1961 годзе да райпрамкамбіната далучаны камбінат бытавога абслугоўвання.
60 гадоў таму назад у пачатку 1966 года арганізаваны саўгас «Любушанскі».
60 гадоў таму назад у 1966 годзе створаны Бярэзінскі народны вакальна-этнаграфічны ансамбль «Лявоніха» саўгаса «Сцяг Кастрычніка».
55 гадоў таму назад восенню 1971 года Раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне са светлымі, прасторнымі пакоямі, чытальнай залай па вуліцы Камсамольскай, 27.
55 гадоў таму назад у 1971 годзе пры раённым Доме культуры быў створаны вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры».
50 гадоў таму назад у восень 1976 годзе ў Беразіно адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ) на 150 месц.
45 гадоў таму назад у 1981 годзе механізатар саўгаса «Камунар» Таццяна Уладзимиращна Захожая ўдастоена прыза імя Пашы Ангелінай.
35 гадоў таму назад у 1991 годзе ў раёне ўпершыню праведзены конкурс «Настаўнік года».







Мы в соцсетях & RSS