2025

Падзеі

545 гадоў таму назад (1480 год) у пісьмовых гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаецца вёска Божын.

225 гадоў таму назад (1800 г.) у Белічанах нарадзіўся Юзаф Ануфрыевіч Масальскі – польскі пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі.

220 гадоў таму назад, у 1805 годзе, у Беразіно пабудавана драўляная ў імя Прэабражэння Гасподня царква.

145 гадоў таму назад (1880 г.) у Беразіно нарадзілася пісьменніца, доктар філасофіі Сара Рабіновіч.

130 гадоў таму назад (1895 г.) у Беразіно адкрыта паштова-тэлеграфная кантора.

120 гадоў таму назад (1905 г.) у Сялібе нарадзіўся Леў Бенцыянавіч Герцовіч, першы сакратар ЦК камсамола Беларусі, член бюро і загадчык кіруючых камсамольскіх органаў ЦК ВЛКСМ.

115 гадоў таму назад (1910 г.) у в. Перавоз Якшыцкага сельсавета нарадзіўся Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч, Герой Савецкага Саюза. Загінуў 4 мая 1944 г. у Румыніі.

105 гадоў таму назад, у 1920 годзе, у Брадцы нарадзіўся Кірыла Васільевіч Еўтуховіч, падпалкоўнік, начальнік штаба 152-га партызанскага палка.

100 гадоў таму назад, у 1925 годзе, у раёне пражывала каля 50 тысяч жыхароў. Дзейнічала 13 прамысловых прадпрыемстваў, 17 млыноў (з іх 11 уласных), 48 школ, бальніца, два медпункты (Пагосцкі і Сялібскі).

95 гадоў таму назад (1930 г.) у раёне пачалася масавая калектывізацыя, у ходзе якой было створана звыш 150 калгасаў. Завяршыўся гэты працэс у 1935 г.

65 гадоў таму назад (1960 г.) у Бярэзінскім лясгасе арганізаваны Брадзецкае, Дзмітравіцкае і Пагосцкае лясніцтвы.

60 гадоў таму назад (1965 г.) у Беразіно створаны камбінат бытавога абслугоўвання, камбінат камунальных прадпрыемстваў і ўчастак газавай гаспадаркі.

40 гадоў таму назад (1985 г.) раён выйшаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за паспяховае выкананне Дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.

35 гадоў таму назад (1990 г.) у раёне пакладзены пачатак стварэнню малых прадпрыемстваў (МП).

25 гадоў таму назад (2000 г.) распачата ўзвядзенне новага праваслаўнага храма ў г. Беразіно.

свернуть

Студзень

1 студзеня, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) у Беразіно пачаў дзейнічаць ДЭУ-718 (зараз ДРБУ-42).

14 студзеня, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр камандзір 210-га асобнага атрада імя Сталіна Дзмітрый Барысавіч Шрэйн.

21 студзеня, 100 гадоў таму назад, (1925 г.) у в. Дзямешаўка нарадзіўся Аркадзь Пятровіч Гайдук, заслужаны работнік прамысловасці БССР, дырэктар Барысаўскага крышталёвага завода.

24 студзеня, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр Павел Кузьміч Дзюбайла, беларускі вучоны, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў в. Кукарава.

свернуть

Люты

16 лютага 60 гадоў таму назад (1965 г.) у Беразіно створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №192 (ДЭУ-192).

11 лютага, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) у эксплуатацыю ўведзены Бярэзінскі сыраробны завод.

15 лютага, 5 гадоў таму назад, у Беразіно адкрыўся памятны знак і помнік воінам-інтэрнацыяналістам на вул. Хонінава.

15 лютага, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) у в. Старая Князеўка нарадзілася геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук Роза Адамаўна Зінава.

свернуть

Сакавік

7 сакавіка, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр Іван Агеевіч Лескавец, рэдактар падпольнай газеты “Сцяг Леніна” з пачатку яе выдання да 18 красавіка 1943 г. Нарадзіўся ў в. Святліца.

18 сакавіка, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) музею баявой славы СШ №1 г. Беразіно прысвоена званне народнага.

23-24 сакавіка, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Аляксандру Мінавічу Аляксеенку, Івану Максімавічу Бандарэнку, Яўгену Архіпавічу Бікбаву, Цяміру Джанценкеевічу Масіну, Івану Рыгоравічу Лядоўскаму, якія вызначыліся ў час баёў за вызваленне Бярэзінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

24 сакавіка, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) Сяргею Рыгоравічу Церашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Геройскі загінуў 27 чэрвеня 1944 г. каля в. Галоўчын. Пахаваны ў в. Вяшэўка.

24 сакавіка, 40 гадоў таму назад, (1985 г.) у Афганістане загінуў воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Мікалаевіч Шумскі. Нарадзіўся ў в. Калюжыца.

28 сакавіка, 125 гадоў таму назад, (1900 г.) памёр беларускі жывапісец Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі.

У сакавіку, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) у Беразіно пачаў выпускаць прадукцыю цэх пластыкавай сталяркі (канцэрн “Будінвест”).

свернуть

Красавік

13 красавіка, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) у Беразіно нарадзіўся кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Іванавіч Кошман.

21 красавіка, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) за дасягненне высокіх паказчыкаў у гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна 1830 прадстаўнікоў нашага раёна ўдастоены Ленінскага юбілейнага медаля.

свернуть

Май

1 мая, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) нарадзіўся доктар філасофскіх навук, прафесар, ураджэнец в. Васільеўка Бярэзінскага раёна Сяргей Данілавіч Лапцёнак.

9 мая, 95 гадоў таму назад, (1930 г.) у в. Дубовы Лог Бярэзінскага раёна нарадзіўся Міхаіл Сямёнавіч Цэдрык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

10 мая, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) нарадзіўся Biктap Іванавіч Еранько, Герой Савецкага Союза. Вызначыўся ў баях на Бярэзіншчыне 30 чэрвеня 1944 г.

10 мая, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы №1 г. Беразіно з воінамі 153-й стралковай дывізіі, якая вызваляла наш раён і Беразіно.

12 мая, 225 гадоў таму назад, (1800 г.) нарадзіўся беларускі мастак, ураджэнец вёскі Калюжыца Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч.

12 мая, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) памёр Кірыла Аляксеевіч Каваленка, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў в. Багушэвічы.

14 мая, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у Беразіно нарадзіўся беларускі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь Рыгор Лазаравіч Старобінец.

19-28 мая, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) прайшла Першая Бярэзінская наступальная аперацыя (майская). Вызвалены Беразіно i Ігумен.

свернуть

Чэрвень

23 чэрвеня, 15 гадоў таму назад, (2010 г.) у Беразіно прайшло I рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжкары”.

27 чэрвеня, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) у Пагосцкай воласці арганізаваны i праведзены першы ў раёне камуністычны суботнік.

29 чэрвеня, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) Антону Стэфанавічу Шалаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у раёне Беразіно.

свернуть

Ліпень

3 ліпеня, 5 гадоў таму назад, (2020 г.) 38 мнагадзетных сем’яў атрымалі ўтульнае ўласнае жыллё. Уручыў ключы ад кватэр па вул. Кастрычніцкай губернатар вобласці Александр Турчын.

5 ліпеня, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) на скрыжаванні шашы Мінск-Магілёў і дарогі на торфабрыкетны завод адкрыты помнік воінам, што загінулі пры абароне Беразіно ў пачатку ліпеня 1941 года.

10 ліпеня, 35 гадоў таму назад, (1990 г.) у Беразіно ўтворана падатковая служба.

28 ліпеня, 10 гадоў таму назад, (2015 г.) у вёсцы Крупа адкрыты памятны камень у гонар князя Уладзіміра – Хрысціцеля Русі.

У ліпені, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) у Беразіно створана камсамольская арганізацыя.

свернуть

Жнівень

7 жніўня, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у в. Вяшэўка нарадзіўся Якуб (Якаў Сідаровіч) Ермаловіч, беларускі савецкі пісьменнік.

12 жніўня, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у в. Локаць нарадзіўся Уладзімір Міхайлавіч Дзербан, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

27 жніўня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.), ратуючы дзяцей з пажару ў в. Сасновае Балота, загінула вучаніца Паплаўскай СШ 14-гадовая піянерка Галіна Вішнеўская. Пасмяротна ўнагароджана медалём “За адвагу на пажары”.

свернуть

Верасьнь

1 верасня, 40 гадоў таму назад, (1985 г.) у Беразіно адкрыта трэцяя сярэдняя школа.

6 верасня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) у РДК адбыўся вечар з удзелам М.В.Ханінава. Яму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Беразіно. Яго іменем названа вуліца ў Беразіно, устаноўлена памятная дошка.

19 верасня, 120 гадоў таму назад, (1905 г.) у в. Сяліба (паводле іншых звестак у в. Жаліна) нарадзіўся беларускі савецкі паэт Янка (Іван Людзвігавіч) Туміловіч.

19 верасня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) памёр Мікалай Мікалаевіч Мультан, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Камандаваў часцямі пры вызваленні раёна. Яго іменем названа вуліца ў г. Беразіно.

30 верасня, 15 гадоў таму назад у Беразіно адкрыты музей драўлянай лыжкі.

У верасні-кастрычніку, 65 гадоў таму назад, (1960 г.) у Беразіно створана аўтабаза № 22.

свернуть
поделиться в:

Интернет-ресурсы: