РУС БЕЛ ENG

Никуліна Сняжана Яўгеньеўна

Мастак, фатограф, майстар гальванапластыкі

Нарадзілася ў г.Беразіно. У 1996 г.  скончыла СШ № 2 г.Беразіно. З 1996 па 1998 г. – вучоба ў Бабруйскім вышэйшым прафесійным вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па спецыяльнасці мастак-афарміцель. Пасля заканчэння працавала мастаком-афарміцелем у Бярэзінскай раённай бальніцы, кіраўніком народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК.

З 2007 па 2008 гг. прымала ўдзел у рэстаўрацыйных работах ў цэркві Святых Пятра і Паўла ў Мінску.

У 2009 – 2011 гг. – мастак-дэкаратар прыватнага дзіцячага тэатра, які працаваў на базе Палаца Рэспублікі ў Мінску.  2011 год – майстар-метадыст аддзела традыцыйнай культуры Бярэзінскага РЦК.

Потым была работа ў прыватнай вітражнай майстэрні, дзе яна адкрыла для сябе прыгажосць шкла і металу. У гэты ж час Сняжана зацікавілася тэхнікай гальванікі (пакрыццё раслінных матэрыялаў меддзю і срэбрам) і стала паглыблена вывучаць яе. Навыкі, набытыя ў вітражнай майстэрні і веды аб гальваніцы прывялі да адкрыцця прыватнага праекту  «Ptaha».

Малявала Сняжана з дзяцінства, аднак, больш па неабходнасці (урокі малявання, дапамога па афармленню ў школе), таму рашэнне стаць мастаком-афарміцелем было спантанным і нечаканым для яе самой. Падчас вучобы ў вучылішчы выконвала вучэбныя работы і нават маслам ніколі не пісала. Мастак прачнуйся ў ёй ў першы год пасля заканчэння вучылішча. Сняжана – чалавек тонка адчуваючы, які ўмее па-асабліваму бачыць і адчуваць, таму ўступленне ў самастойнае жыццё давалася ёй цяжка. У ёй жыла патрэбнасць перадаваць свае перажыванні і эмоцыі. Матэрыялам перадачы спачатку служылі лісты картону, потым ільняныя просціні, а пасля – холст. Такім чынам на працягу года нарадзілася каля 30 карцін, ураджваючых сваей незвычайнасцю.

Першая выстава работ С.Нікулінай прайшла на базе цэнтральнай бібліятэкі ў 2002 годзе. Затым была выстава ў Бярэзінскім РДК.

Са сваімі творчымі работамі, выкананымі ў тэхніцы гальваніка мастак была на выставах хэнд-мэйда  ў Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу. На Міжнароднай выставе GLASS"N"FIRE EXPO (г.Москва) в 2016 г «Ptaha" ўзнагароджана за перамогу ў намінацыі “Зорка” і ў намінацыі Haurte Couture. А ў 2017 г. на такой жа выставе атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Горячая дюжина”. 

поделиться в: