РУС БЕЛ ENG

Колас Віктар Анатольевіч

Нарадзіўся ў в.Барсукі Высакагорскага с/Савета. Бацькі Марыя Рыгораўна і Анатоль Андрэевіч - удзельнікі вайны. У 1961 годзе Віктар пайшоў у школу і пасля заканчэння 8 класа паступіў у Мар’інагорскі тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхнік-механік. Пасля службы ў арміі шмат гадоў працаваў у сельгастэхніцы. У 2000 годзе яго запрасілі ў вучэбны камбінат на пасаду завуча.

Что датычыць жывапісу, то спецыяльнай адукацыі Колас не мае. Уменне бачыць і ўспрымаць прыгожае ў навакольным асяроддзі, назіральнасць сталі фарміравацца ў яго яшчэ ў дзяцінстве. Усе што бачыў, юнак перадаваў у малюнках. Школьныя настаўнікі заўважылі гэта і актыўна прыцягвалі Віктара да афармлення ўсіх школьных мерапрыемстваў.

Вучоба ў тэхнікуме, служба ў арміі, забіраючая шмат часу работа – на нейкі час маляванне выпала з яго жыцця. І толькі амаль праз 10 гадоў ён пачаў зноў маляваць: для сябе, для душы, для сям’і. маляванне ўсе больш і больш пачало яго займаць. Паступова аб таленавітым самародку пачалі гаварыць, з’явілася цікавасць да яго творчасці. В.Колас прымае ўдзел у выставах спачатку ў Беразіно, потым у Мінску. З’яўляюцца заметкі аб яго творчасці ў раённым і абласным друку.

В 2004 г. сям’я Коласаў пераязджае на пастаянная месца жыхарства ў ЗША, дзе Віктар работаў механікам у амерынканскай кампаніі. Заняткі жывапісам не пакідаў і з цягам часу ў ЗША было арганізавана некалькі персанальных выстаў мастака.

Карціны Коласа знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Канады, ЗША, Израіля, у музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Мастак падарыў некалькі сваіх карцін Бярэзінскай бібліятэцы.

поделиться в: