Савецкі беларускі мастак-жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1988), лаурэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Белаврусь (2000). Член беларускага Саюза мастакоў з 1963 года.
Нарадзіўся 5 мая 1934 года ў в.Дулебы Бярэзінскага раёна. Дзяцінства прыйшлося на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Неузабаве пасля пачатку вайны памер бацька, а праз некаторы час азвярэлыя фашысты фашысты замучылі і спалілі разам з домам маці. Засталося шасцера дзяцей. Якія разам з жыхарамі вёскі хаваліся ў лесе, потым жылі ў партызанскім атрадзе. З 1945 па 1950 гг. – выхаванец Бярэзінскага дзіцячага дома. 1950-1951 гг. – студэнт Мінскага мастацкага вучылішча. Скончыў беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1961). Працаваў ў пейзажным і бытавым жанрах. Прымаў удзел у абласных, рэспубліканскіх і замежных выставах. У 1975 г. узнагарождан ордэнам Дружбы народаў, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Бронзавым медалем ВДНГ, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, лаурэат Дзяржаўнай прэміі РБ 2000 г. за серыю пейзажаў “Краявіды Беларусі” (1995-1998).
Мы в соцсетях & RSS