РУС БЕЛ ENG

Ваньковіч Валенцій-Вільгельм

Нарадзіўся 12 мая 1800 года у маёнтку Калюжыцы Ігуменскага павету Мінскай губерні ў сям’і павятовага суддзі Мельхіёра Ваньковіча і Схаластыкі з рода Гарэцкіх.  Валенцій атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, грунтоўна дапоўненую ў Полацкім іезуіцкім калегіуме (1811), на факультэце вольных навук Полацкай акадэміі (1813-1817), у Віленскім універсітэце ў (1818-1824) і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1825-1828). Ён знаў латынь, французкую, грэчаскую і рускую мову, у арыгінале чытаў сачыненні грэчаскіх паэтаў і гісторыкаў.

Рашэнне стаць мастаком было прынята ім яшчэ ў Полацку. Работы Ваньковіча, якія ён намаляваў падчас вучобы ў Полацкім іезуіцкім калегіуме і прадстаўленыя Віленскаму універсітэту уразілі настаўнікаў істудэнтаў прафесіяналізмам выканання. Партрэты, выкананыя Ваньковічам ў 1920-я гады – сваеасаблівы дакумент эпохі. Яны простыя кампазіцыйна, невялікага памеру, выкананы маслам на халсце або гуашью і крэйдай на бумазе. Менавіта ў жанры партрэту у творчасці В.Ваньковіча найярчэй раскрыліся рамантычныя тэндэнцыі, уласцівыя 1-й чвэрці ХІХ ст.

21 верасня 1832 года рада Імператарскай акадэміі мастацтваў за партрэты “пісаныя з натуры”, ганаравала Ваньковіча званнем “Прызначанага”.

20 сакавіка 1833 г. мастак звярнуўся ў раду Імператарскай акадэміі мастацтваў з просьбай прызначыць яму праграму на званне сапраўднага акадэміка. У маі таго ж года ён атрымлівае адказ з Пецярбурга. Рада прапанавала яму напісаць “сямейную сцэну” па сюжэту на свой выбар.

Талент Ваньковіча яскрава праявіўся ў партрэтах і гістарычных кампазіцыях, напісаных ім ў гэта дзесяцігоддзе. У той час яму не было роўных сярод мастакоў Літвы і Беларусі. Гэты факт прызнавалі усе. У 30-я гады Ваньковіча ўсё часцей і часцей наведваюць думкі пра падарожжна па Еўропе. У 1939 годзе ён астаўляе “завяшчальнае распараджэнне” і ад’язджае за мяжу.

Апошнія восем месяцаў жыцця Ваньковіч жыў у А.Міцкевіча ў Парыжы і напружана працаваў. Ен напісаў карціны вялікага памеру “Напалеон над картай Еўропы” і “Апафеоз Напалеона”, “Святы Ян”.

Памер мастак 14 мая 1842 г., пахаваны ў Парыжы.

поделиться в: