Нарадзілася 26 снежня 1910 г. у мястэчку Беразіно Ігуменскага павету. Скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Маскоўскі інстытут
выяўленчых мастацтваў імя Сурыкава (1939). Дыпломная работа – ілюстрацыі да аповесці Шолом-Алейхема “Хлопчык Молт”. Мастак кіно і графік. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у вобласці ілюстрацыі. Работала мастаком па касцюму на кінастудыі “Беларусьфільм” (з 1954). Удзельнічала у рэспубліканскіх, Усесаюзных і замежных выставах (з 1927). Рабіла эскізы касцюмаў да кінастужак “Несцерка” (1954), “Міколка-паравоз” (1956), “Чырвонае лісце” (1958), “Аповесці юнацтва” (1959), “Шчаслівы чалавек” ((1969) і інш. Сярод работ ёсць лірычныя пейзажы, серыя ў тэхніцы акварэлі і гуашы на вольную тэму “Барысаўская запалкавая фабрыка імя С.М.Кірава (1949) і інш. Памерла 18 студзеня 1993 г.
Мы в соцсетях & RSS