Нарадзіўся 13.09.1929 г. у г.п.Беразіно Мінскай вобл.
1954 г. - скончыў Мінскае мастацкае вучылішча.
1960 г. – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся у В.К.Цвірко, У.У.Волкава. работаў у вобласці станкавага і манументальнага жывапісу.
1960 г. – пераезд на Гомельшчыну.
Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і Усесаюзных выстаў з 1961 года. Член Саюза мастакоў СССР з 1965 г. У 1981 годзе прысуджана званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. 16.12.2003 г. пайшоў з жыцця.
Дзмітрый Алейнік стаяў ля вытокаў “гомельскай школы жывапісу”. Ён і яшчэ два мастакі – Мікалай Казакевіч і Роберт Ландарскі распрацавалі асобую манеру пісьма з выкарыстаннем участкаў незакрашанага халста, як частку творчай задумы мастака.
Мы в соцсетях & RSS