РУС БЕЛ ENG

Кавалёнак Міхаіл Іванавіч

Кавалёнак Міхаіл Іванавіч

тэрапеўт, заслужаны ўрач БССР, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт (кафедра прапедэўтыкі ўнутраных хвароб), Народны камісар (міністр) аховы здароўя БССР.

27.10 (09.11) 1900 – 12.01.1958

Кавалёнак Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў м. Багушэвічы Ігуменскага павету ў сям’і селяніна. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1928 г., ардынатар, асістэнт кафедры унутраных хвароб медыцынскага факультэту БДУ, Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук ў 1936 г., званне даценту ў 1937 г., дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута 1937 – 1941 г., адначасова народны камісар аховы здароўя БССР 1940-1941 гг.
У гады Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры ўнутраных хвароб Свярдлоўскага медыцынскага інстытута; начальнік санітарнага аддзелу Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, 1942-1944 гг. Вялікі навуковы інтарэс прадстаўляюць работы Каваленка, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ацэнцы санітарных страт у рэспубліцы. Вывучаў стан здароўя насельніцтва БССР, даў характарыстыку мерапрыемстваў па аднаўленні і развіццю ўстаноў аховы здароўя, падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Аўтар 34 навуковых работ.
Дэпутат ВС БССР 2-га склікання, неаднаразова выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савету. Адказны рэдактар “Медыцынскага часопісу БССР”.
Узначальваючы народны камісарыят аховы здароўя ў пасляваенны перыяд, Міхаіл Іванавіч вырашаў нялегкія пытанні па ліквідацыі санітарных наступстваў вайны і трохгадовай акупацыі рэспублікі. Многа было зроблена па арганізацыі лячэння і далечвання інвалідаў вайны.

поделиться в: