РУС БЕЛ ENG

Равенcкі Мікалай Якаўлевіч

РАВЕНСКІ
Мікалай Якаўлевіч


беларускі кампазітар
(17.12.1886 - 03.03.1953)


РАВЕНСКІ Мікалай Якаўлевіч нарадзіўся 17 снежня 1886 года ў вёсцы Капланцы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (1913 – 1915 г.г.), скончыў Маскоўскую кансерваторыю 1930 г. Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў ў г. Навагрудак Гродненскай вобласці. З 1919 г. у Мнску, кіраўнік хора пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра, з 1930 года выкладаў ў музычным тэхнікуме, потым Беларускай кансерваторыі. У Вялікую Айчынную вайну рэгент царкоўнага хору ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. З 1944 у Германіі, з 1950 у Бельгі, у Лювенскім універсітэце стварыў студэнтскі ансамбль беларускай музыкі. Аўтар апрацовак народных песені песен на вершы М. Багдановіча, (“Слуцкія ткачыхі” і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа, (“Мой родны кут”, “Край наш бедны” і інш.) , К.Буйко (гістарычная сюіта “Курган” паводле аднаіменнага верша), Ц. Гартнага, З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго “Зборнік песен з нотамі” (1922), беларускай оперы “Браніслава” (лібрэта У. Дубоўкі; не завершана), Беларускай аперэты “Залёты” (паводле В. Дуніна-марцінкевіча), музыкі на тэксты царкоўных матітваў, у т.л. “Магутны Божа” (на словы Н. Арсеньевай). Падрыхтаваў працу “Характэрныя рысы беларускай народнай песні” (засталося ў рукапісе).

поделиться в: