РУС БЕЛ ENG

Ляндрэс Зіновій Аляксандравіч

Ляндрэс

Зіновій Аляксандравіч

13.02.1901 – 03.03.1987 г.

Савецкі інжынер-электрамеханік, спецыяліст у галіне транспарту і захоўвання нафтапрадуктаў; брат С.А. Ляндрэса.

Нарадзіўся ў в. Баравіна Ігуменскага павета

Мінскай губ. у сям'і мяшчан (бацька – служачы, член РСДРП(б) з 1915 г.).   

У 1920 г. скончыў Бабруйскую савецкую працоўную школу.

У 1921 - 1927 гг. - студэнт электрапрамысловага факультэта Інстытута народнай гаспадаркі ім. Г.У. Пляханава, дыплом "Гарадскія цепласілавыя электрастанцыі з выкарыстаннем цяпла на вытворчасці".

У 1924 - 1927 гг. - кіраўнік справамі жыллёвага кааператыва, г. Масква.

У 1929 - 1930 гг. - інжынер тэхнічнага аддзела Маскоўскай канторы Райсаюзнафтагандлю. У 1931 - 1936 гг. - ст. інжынер, памочнік загадчыка праектна-вытворчага цэха, намеснік галоўнага інжынера, галоўны інжынер праектнага трэста «Нафтаправодбуд» (з 1936 г. – кантора «Нафтаправодскладбуд»), г. Масква.

У 1930 - 1936 гг. па сумяшчальніцтве - выкладчык Маскоўскага нафтавага інстытута ім. акадэміка І.М. Губкіна.

У 1938 - 1941 гг. - галоўны інжынер - намеснік кіраўніка Маскоўскай абласной канторы Галоўнафтасбыту, Масква.

У 1941 - 1953 гг. - начальнік Упраўлення эксплуатацыі нафтабазавай гаспадаркі і магістральных нафтаправодаў, член калегіі (з 1943 г.) Галоўнафтаснаба Дзяржснаба СССР (з 1949 г. - Галоўнафтазбыту Міннафтапрама СССР).

У 1943 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1944 г. уступіў у ВКП(б). Далейшы лёс невядомы.

 

поделиться в: