Цэдрык
Міхаіл Сямёнавіч
(09. 05. 1930 –29.11.1994)
Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Нарадзіўся ў в. Доўгі Лог Бярэзінскага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.М.Горкага.
1954-1957г.г. - аспірант МДПІ;
1957 -1961г.г. - старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі МДПІ; 1961 - 1971г.г. - дацэнт, загадчык кафедры агульнай фізікі МДПІ;
1971 - 1993г.г. - прарэктар па навуковай рабоце МДПІ;
1993 - лістапад 1994 г. - заг. кафедры эксперыментальнай фізікі МДПІ.
Вобласць навуковай дзейнасці - фізіка цвёрдага цела (фізіка сегнетаэлектрыкаў).
На працягу шэрагу гадоў плённа працаваў як старшыня Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый у МДПІ ім. А.М. Горкага, з'яўляўся членам спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Рэспублікі Беларусь, членам навуковага савета па фізіцы сегнетоэлектрыкаў і дыэлектрыкаў АН СССР, пастаянна быў у складзе арганізацыйных або праграмных камітэтаў, удзельнічаючы ў фарміраванні тэматыкі канферэнцый па праблемах сегнетаэлектрычнасці.
Узнагароджаны:
Юбілейны медаль у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння; У.І.Леніна "За доблесную працу"(1970);
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972).
Прысуджаны званні:
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980);
Выдатнік асветы БССР (1968);
Выдатнік асветы СССР (1984).
Мы в соцсетях & RSS