Фурс
Іван Мікалаевіч
(01.05. 1949 г.)
Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры кіравання рэгіянальным развіццём факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся ў в. Тылькаўка Бярэзінскага раёна.
Пасля заканчэння Высакагорскай сярэдняй школы Іван Мікалаевіч стаў навучэнцам Мінскага прафесійнага кулінарнага вучылішча. Затым два гады праходзіў службу ў арміі ў г. Масква. Пасля падрыхтоўчых курсаў стаў студэнтам гандлёвага факультэта Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, які скончыў з выдатнымі адзнакамі ў 1975 г. па спецыяльнасці “Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовывымі таварамі”.
У 1981 г. абараніў дысертацыю на суісканне ступені кандыдата тэхнічных навук, пазней атрымаў ганаровае званне дацэнта (1988 г.).
Пасля заканчэння дактарантуры на кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта больш за 6 гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце намеснікам дэкана факультэта прадпрымальнітцва, загадчыкам кафедры інавацыйнай эканомікі і педагогікі.
З 2011 г. Іван Мікалаевіч працягнуў сваю працоўную дзейнасць у Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Аўтар 127 навуковых прац і навукова-метадычных дапаможнікаў, у т. л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (9 з якіх з грыфам “Міністэрства адукацыі РБ”).
Распрацаваў (у сааўтарстве) 6 навучальных праграм для слухачоў і 2 навучальныя праграмы для студэнтаў Акадэміі кіравання, з'яўляецца сааўтарам адукацыйнага стандарту Акадэміі кіравання: “Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу”.
Мы в соцсетях & RSS